forum

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

Важные объявления

Внимание всем, кто хочет зарегистрироваться: обязательно указывайте правильный E-mail адрес, иначе вы не получите письмо активации!
 
Добавить ответ в эту темуОткрыть тему
> Гимн Витебска
BlackLight
сообщение 16.3.2011, 19:33
Сообщение #1


Знаток
***

Группа: Пользователи
Сообщений: 261
Поблагодарили: 66 *
ICQ: 449153947
Вставить ник | Цитата

Регистрация: 28.5.2008
Из: Vitebsk
Пользователь №: 1506



Завершен второй тур конкурса на создание гимна Витебска. 3 марта 2011 года рассмотрено шесть вариантов гимна города, которые были отобраны в результате нескольких предыдущих туров.Ни одна из работ не смогла завоевать безраздельные симпатии членов жюри.

Претенденты:


№1 Песня - гімн «Віцебск, ты любімы горад мой!»

1. Віцебск - паўночны край Беларусі,
Горад прыгожы, якім ганаруся.
Ты заснаваны над Віцьбай-ракой,
Мужна стаяў у час гадзіны ліхой.

Прыпеў: Віцебск - культуры ўзвышэнне!
Віцебск - духоўнасці адраджэнне!
Віцебск, захапляюся табой!
Віцебск, ты любімы горад мой!

2. Слаўся гасціннасцю родных сыноў,
Шчыра вітай і гасцей, і сяброў.
Горад натхненных і творчых людзей,
Слаўся заўседы, расці, прыгажэй.

Прыпеў: Віцебск - культуры ўзвышэнне!
Віцебск - духоўнасці адраджэнне!
Віцебск, захапляюся табой!
Віцебск, ты любімы горад мой!



№2 Яскравы Віцебск

1. Разыльецца ў душы нібы звонам,
Хваляваннем, прынеслы спакой.
Віцебск, мой, працавіты, народны,
Са сваёй хлебасольнай Зямлёй.

Прыпеў: Яскравы Віцебск – горад над Дзвіной!
Ты свецішся зоркамі натхнення і жыцця
На скрыжаванні Веры і Дабра.
Ты Беларусь – ты песнь мая!

2. Ты ахоўнік славянскіх традыцый,
Сцежка спадчыны нашых бацькоў.
Ты духоўны мой шлях, таямніца
Нараджэнне надзей зноў і зноў!


Прыпеў: Яскравы Віцебск – горад над Дзвіной!
Ты свецішся зоркамі натхнення і жыцця
На скрыжаванні Веры і Дабра.
Ты Беларусь – ты песнь мая!

3. У сэрцы вечным агнём спадзяваным,
У памяць продкам магутным – свяці
І імгненнем святым і крылатым
Над Зямлёй Беларускай ляці!!!

Прыпеў: Яскравы Віцебск – горад над Дзвіной!
Ты свецішся зоркамі натхнення і жыцця
На скрыжаванні Веры і Дабра.
Ты Беларусь – ты песнь мая!



№3 Прамень – Світанак

1. Мы – слаўнага Віцебска гордыя людзі
Жывём у вялікай братэрскай сям’і.
Былі мы, і ёсць, і заўсёды мы будзем
На віцебскай роднай зямлі.

Прыпеў: Наш Віцебск любімы, наш песенны горад!
Ты ўзняўся, як волат, над ціхай Дзвіной.
Далёка відаць тваёй славы сузор’е –
Мастак, Будаўнік і Герой!

2. Маланкамі грознымі неба палала –
І горад змагаўся і к славе прыйшоў.
І дружба усе пакаленні з’яднала,
Мы разам на хвалях вякоў.

Прыпеў: Наш Віцебск любімы, наш песенны горад!
Ты ўзняўся, як волат, над ціхай Дзвіной.<
Далёка відаць тваёй славы сузор’е –
Мастак, Будаўнік і Герой!

3. Ад продкаў далёкіх гісторыі крокі
І вуліцы помняць, і помняць масты.
І ратуша горда ляціць пад аблокі
І горад заўжды малады.

Прыпеў: Наш Віцебск любімы, наш песенны горад!
Ты ўзняўся, як волат, над ціхай Дзвіной.
Далёка відаць тваёй славы сузор’е –
Мастак, Будаўнік і Герой!



№4 ГІМН

1. Па тваіх праспектах вольна крочу,
Горад старажытны над Дзвіной.
Віцебск фестывальны, Віцебск творчы,
Ганаруся я гісторыяй тваёй!


Прыпеў: I ў якім кутку зямлі не апынуся,
Ты заўсёды мяне помні і чакай.
Мае думкі рвуцца ў поўнач Беларусі,
Віцебскі, чароўны родны край.

2. Небасхіл у росквіце салютаў
Помніць жах ваенных бліскавіц.
Я ўсім сэрцам за цябе малюся
Да тваіх святыняў і званіц.

Прыпеў: I ў якім кутку зямлі не апынуся,
Ты заўсёды мяне помні і чакай.
Мае думкі рвуцца ў поўнач Беларусі,
Віцебскі, чароўны родны край.

3. Першы позірк, першае спатканне,
Першы плён працоўнае рукі,
Нашых дзён шчаслівыя світанні...
Блаславі, мой горад, на вякі!

Прыпеў: I ў якім кутку зямлі не апынуся,
Ты заўсёды мяне помні і чакай.
Мае думкі рвуцца ў поўнач Беларусі,
Віцебскі, чароўны родны край.




№5 Гімн Віцебска

1. У цiхiм крai, мiж люстэркaми aзёр
Блакітнавокай Беларускай стараны,
Дзе тры ракі зліліся сэрцамі сясцёр,
Наш родны Віцебск там стаіць і бачыць сны.
Ён сніць Княгіню, што ля берага плыла,
У промнях сонца набліжаліся чаўны,
І ў хуткім часе дзе хісталася трава –
Будзiлi дaлeчынь цaркоўныя звaны.

Прыпеў: Ёсць безліч на свеце прыгожых мясцін,
Цікавых, як ні паглядзіце.
Ды толькі ўсе сцежкі, што йдуць па жыцці,
Вяртаюцца зноўку ў Віцебск.

2. Здаецца Віцебску, што зноў жыве Шагал,
І закаханыя глядзяцца ў сінь нябёс.
Натхненне майстру горад шчыра аддаваў –
Мастак звязаў навек з ім неразрыўна лёс.
І, як дзіцячай намалёваны рукой,
Крывыя вулачкі зплятаюцца ў ніць;
Як карабель, сабор Успенскі над ракой,
Ярчэй за сонца ў небе купалам блішчыць.

Прыпеў: Ёсць безліч на свеце прыгожых мясцін,
Цікавых, як ні паглядзіце.
Ды толькі ўсе сцежкі, што йдуць па жыцці,
Вяртаюцца зноўку ў Віцебск.


3. У сне наш горад чуе водгукі вайны,
Устае з руін і аднаўляецца наноў.
Жыццё аддалі яго верныя сыны,
Каб зберагчы для нас з табой яго любоў.
І вось цяпер яго нішто не засмуціць,
Жыццю насустрач Віцебск радасна ідзе,
Славянскай песняю на ўвесь прастор звініць,
Заўжды ён ў сэрцы ў цябе і ў мяне.

Прыпеў: Ёсць безліч на свеце прыгожых мясцін,
Цікавых, як ні паглядзіце.
Ды толькі ўсе сцежкі, што йдуць па жыцці,
Вяртаюцца зноўку ў Віцебск.



№6 Песня аб Віцебску (гімн)

1. Па-над Віцебскам цераз вякі
Храм Успення, бы птах той ляціць.
Вольга мудрая ўзмахам рукі
Загадала : “Тут гораду быць!”
Благавешчанскі храм сэрцу люб.
У ім, на нашай Прыдзвінскай зямлі,
Заручаўся князь Неўскі на шлюб,
Хвалі дзвінскія ў сведках былі.

Прыпеў: Слаўны горад свой
Любім нездарма –
Абыдзі ўвесь свет,
Лепшага няма.
Хай цябе заўжды
Зберагае Спас!
Лік Яго святы
На гербе ў нас.

2. Ты даў свету цудоўных майстроў –
Іх імёны вядомыя ўсім,
І збіраеш з любоўю сяброў
На “Славянскім базары” сваім.
Тыя ордэны, што на сцягах –
Гэта доказ пра доблесць і плён,
Пра вялікі і велічны шлях,
І плеяду славутых імён.

Прыпеў: Слаўны горад свой
Любім нездарма –
Абыдзі ўвесь свет,
Лепшага няма.
Хай цябе заўжды
Зберагае Спас!
Лік Яго святы
На гербе ў нас.

Кода: Лёс назаўсёды звязаў нас з табою.
Нам ні забыць цябе, ні разлюбіць!
Нас аб’яднала і доля, і мэта
Віцебску многае многае лета!


Прослушать и проголосовать можно здесь



Вернуться в начало страницы
 
+Ответить с цитированием данного сообщения

Добавить ответ в эту темуОткрыть тему
1 чел. читают эту тему (гостей: 1, скрытых пользователей: 0)
Пользователей: 0

 



RSS Текстовая версия Сейчас: 13.12.2019, 23:54


Личный счетчик WS с учетом гостевого входа